cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Экуменізм

Папа: малітва – гэта паліва на шляху да поўнага адзінства

Папа: малітва – гэта паліва на шляху да поўнага адзінства - AP

07/12/2017 12:50

“Молячыся, мы можам клапаціцца адзін пра аднаго. Малітва ачышчае і умацоўвае нас. Яна асвятляе наш шлях і дазваляе нам рухацца наперад. Малітва – гэта паліва на нашым шляху да поўнага адзінства”, - такія думкі прагучалі 7 снежня 2017 г. у Ватыкане, падчас сустрэчы Францішка з прадстаўнікамі Сусветнай лютэранскай арганізацыі. 

Любоў да Пана, якую мы адчуваем у малітве, прыводзіць у рух міласэрнасць, якая набліжае нас – гэта матыў нашых намаганняў па еднасці і сіла, якая дазваляе нам ісці наперад разам, падкрэсліў Папа. Малітва – гэта душа экуменічнага абнаўлення і імкнення да адзінства, нагадаў ён думкі з энцыклікі “Ut unum sint” свайго папярэдніка, св. Яна Паўла ІІ. Молячыся, мы можам глядзець адно на аднаго “ў правільным ракурсе” – Божым. І такое бачанне братэрства, паводле Пантыфіка, павінна быць адпраўной кропкай для экуменізму. Гэта дапаможа адмовіцца ад старых прадузятасцяў, у тым ліку звязаных з справай Марціна Лютэра. 

Ужо шмат зроблена ў гэтай справе на шляху дыялогу паміж Сусветнай лютэранскай федэрацыяй і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству, пачатым у 1967 г. Паводле Святога Айца, дзякуючы “ачышчанай памяці”, сёння можна з упэўненасцю глядзець у будучыню, цэнячы адрозненні, якія існуюць у розных канфесійных традыцыях. У далейшым ніколі не можна разглядаць сябе ў якасці супернікаў.

Для таго, каб ісці далей па экуменічным шляху разам, не дастаткова выдатных ідэй; існуе неабходнасць у канкрэтных кроках. Тут Папа назваў дабрачыннасць і дапамогу бедным, а таксама супольнае абвяшчэнне Евангелля.

Сусветная лютэранская федэрацыя – найбуйнейшае глабальнае аб’яднанне нацыянальных і рэгіянальных Лютэранскіх Цэркваў, якое прадстаўляе каля 70 мільёнаў вернікаў.


07/12/2017 12:50