cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Святы Айцец да хрысціян Тайваня: мець любоў адзін да аднаго

Святы Айцец да хрысціян Тайваня: мець любоў адзін да аднаго

07/12/2017 12:05

Існуе мноства сфер, у якіх, як хрысціяне, мы пакліканы дзейнічаць разам, каб спрыяць годнасці кожнай чалавечай асобы, падкрэсліў Францішак падчас аўдыенцыі для членаў Нацыянальнай рады Цэркваў Тайваня, якіх прыняў на аўдыенцыі 7 снежня 2017 г. у Зале Кансісторыяў ватыканскага Апостальскага палацу.

У прамове Францішак нагадаў словы Езуса: “Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго” (Ян 13, 34-35). Ён падкрэсліў, што любоў заўсёды павінна выражацца ў жыцці хрысціян самым канкрэтным чынам. Акрамя таго, важным з’яўляецца сведчанне аб хрысціянскай надзеі.

Святы Айцец заклікаў сваіх гасцей умацоўваць міжканфесійныя адносіны, асабліва праз сумесную дабрачынную дзейнасць, адукацыйныя праекты на карысць моладзі і навучанне дыялогу дзеля будавання больш справядлівага грамадства. Ён запэўніў у жаданні працягваць крочыць у кірунку поўнай еднасці паміж усімі вызнаўцамі Хрыста.

У склад заснаванай у 1991 г. Нацыянальнай рады Цэркваў Тайваня ўваходзяць хрысціянскія канфесіі, прысутныя у гэтай азіяцкай краіне. Каталіцкі Касцёл у структуры прадстаўляе Кітайская Рэгіянальная Канферэнцыя Біскупаў, якая носіць неафіцыйную назву Канферэнцыя Біскупаў Тайваня.


07/12/2017 12:05