2017-12-07 14:26:00

Папа да дзіцячага хору: слаўце сапраўдныя каштоўнасці жыцця


“Бог стаў Дзіцяткам, каб быць яшчэ бліжэй да людзей усіх часоў, дэманструючы сваю бясконцую ласкавасць”, - нагадаў Пантыфік у звароце да ўдзельнікаў Маленькага хора імя Марыэлы Вентрэ – дзіцяга музычнага калектыва, які існуе пры францішканскім інстытуце св. Антонія ў Балонні. 

Папа прыняў маладых спевакоў на аўдыенцыі з нагоды 60-годдзя міжнароднага тэлевізійнага конкурса-фестываля дзіцячага спеву “Zecchino d’Oro”, які штогадова праходзіць на першым канале італьянскага грамадскага тэлебачання “RAI”. Аўдыенцыя прайшла 7 снежня 2017 г. у Клементыйскай зале ватыканскага Апостальскага палаца.

Папа падзякаваў удзельнікам хору за спевы, якімі яны перадаюць пачуццё спакою, “вельмі неабходнае сёння, асабліва сем’ям, што перажываюць цяжкасці і пакуты”. “Працягвайце ваш шлях: праслаўляйце спевам сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці”, - заклікаў сваіх юных гасцей Святы Айцец.

Францішак пажадаў, каб спевы, у якіх апавядаецца аб нараджэнні Хрыста, дапамагалі людзям зразумець любоў і незвычайнасць падзеі, што адбылася ў Бэтлееме дзве тысячы гадоў таму.








All the contents on this site are copyrighted ©.