2017-12-07 11:15:00

Францішак павіншаваў кардынала Садана з 90-годдзем


Святы Айцец павіншаваў кардынала Анджэла Садана з 90-гадовым юбілеем. 7 снежня 2017 г., у Капэла Паоліна ватыканскага Апостальскага палацу адбылася ўрачыстая св. Імша з гэтай нагоды. На заканчэнне з спантанным словам выступіў Францішак. 

“Кожны дзень мы дзякуем Пану за тое, што Ён робіць у нашым жыцці”, - распачаў сваё віншаванне Папа. У юбілеі, аднак, мы робім гэта саблівым чынам. У такія даты вяртаюцца ўспаміны пра жыццёвае падарожжа, і гэта становіцца магчымасцю ацаніць па праву адмысловы дар, якім з’яўляецца памяць. “Гэта ганьба, страціць памяць пра ўсё, што Бог зрабіў для нас”, - падкрэсліў Пантыфік і дадаў, што кардынал Садана захаваў яе.

Памяць – гэта таксама выклік, паколькі дазваляе не забывацца таксама і пра нашу мізэрнасць, нашы памылкі і грахі. І гэта, як бы ні гучала парадаксальна, дае нам сілы ісці наперад. Францішак назваў гэта “ласкай памяці”.

“Кожная жыццё адрозніваецца, кожны чалавек мае свой уласны досвед, але заўсёды прысутнічае Пан, Які трымае нас за руку, ёсць Ён. Гэта дар, які мы атрымалі, і такім чынам дзелімся дарам сведчання жыцця. Пан ведае, што праўдзівае сведчанне скрытае: калі зробленае дабро не выстаўляецца напаказ”, - падзяліўся сваімі разважаннямі Папа. 

Францішак адзначыў, што дэкан Калегіі кардыналаў “шмат зрабіў для Касцёла, у розных сітуацыях, з радасцю і слязьмі”. Ён назваў кардынала Садана чалавекам “касцёльна дысцыплінаваным”, што, на яго думку, з’яўляецца сапраўднай ласкай. “Я малюся, каб гэта сведчанне касцёльнага вымярэння, у касцёльнай дысцыпліне, дапамагала нам рухацца наперад у нашым жыцці”, - завяршыў сваё віншавальнае слова Пантыфік.

Кардынал Анджэла Садана, ураджэнец італьянскай дыяцэзіі Асці, з’яўляецца дэканам Калегіі кардыналаў з 27 красавіка 2005 г. З 29 чэрвеня 1991 г. па 15 верасня 2006 г. быў Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы. Яго першапачаткова прызначыў Ян Павел II, а затым паўторна Бэнэдыкт XVI. Стаў першым чалавекам з 1828 г., які адначасова займаў пасады дэкана Калегіі кардыналаў і Дзяржсакратара.








All the contents on this site are copyrighted ©.