2017-12-13 14:11:00

Ватыкан: экуменічны форум супраць ксенафобіі і папулізму


З 13 па 15 снежня 2017 г. у Ватыкане будзе праходзіць экуменічная сустрэча па даследаванні праблем ксенафобіі і папулізму. Яго арганізатарамі выступілі Сусветная Рада Цэркваў і Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Форум будзе папярэднічаць міжнароднай канферэнцыі па тых жа пытаннях, анансаванай на май 2018 г.

У ватыканскай сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі многіх хрысціянскіх канфесій і эксперты, якія будуць размаўляць аб бягучых з’явах папулізму і ксенафобіі ў сучасным грамадстве, асабліва ў дачыненні да міграцыйнага крызісу. Арганізатары спадзяюцца, што дыскусія падчас сустрэчы дапаможа сфармуляваць адказ на пытанне пра тое, як хрысціянскія Цэрквы маглі б працаваць разам для змяншэння занепакоенасці, і прапанаваць формы павагі правоў і годнасці чалавека ў святле хрысціянскай духоўнасці і традыцыі.

Як звяртаюць увагу прамоўтэры форуму, страх і нават нянавісць да нечага, што здзіўляе і адрозніваецца, да нечага чужога і “іншага", не амінае ніводнае сацыяльнае, культурнае, палітычнае і духоўнае асяроддзе. Гэта аказвае ўплыў на сродкі масавай інфармацыі, палітыку і грамадскую думку, і такім чынам ставіць пад пагрозу чалавечыя і маральныя каштоўнасці.

Пераадоленне гэтых з’яў з’яўляецца этычнай і педагагічнай задачай для Цэркваў і грамадстваў. Царквы таксама маюць справу з тэалагічным выклікам, які патрабуе рахунку сумлення і прызнання ўласнай слабасці ў перад тварам разбуральнай сілы страху, забабонаў і дыскрымінацыі, якія пагражаюць адзінству Хрыстовага Цела.

Ацэньваючы рэакцыю на глабальны міграцыйны крызіс, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый кажа пра “таксічны страх, вынікаючы з ксенафобіі, чаму спрыяе палітыка, адзначаная папулізмамам”. З улікам гэтага, хрысціянскія Цэрквы не могуць маўчаць або заставацца абыякавымі, але ўсведамляюць сваю місію і маральны мандат для пошуку рэалістычных і канструктыўных спосабаў барацьбы з ксенафобіяй і папулізмам.








All the contents on this site are copyrighted ©.