cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа прыняў дэлегацыю Сусветнага евангелічнага альянсу

Папа прыняў дэлегацыю Сусветнага евангелічнага альянсу - OSS_ROM

14/12/2017 13:27

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане кіраўніцтва Сусветнага евангелічнага альянсу. Сустрэча прайшла 14 снежня 2017 г. за закрытымі дзвярыма. У ёй прынялі ўдзел чатыры прадстаўнікі гэтай міжнароднай пратэстанцкай арганізацыі. 

Дэлегацыя Альянсу не першы раз знаходзілася ў Ватыкане. Францішак ужо сустракаўся з яго членамі 6 лістапада 2014 г. Тады ён казаў пра агульнасць веры і надзеі, пра хрост, як неацэнны Боскі дар, што яднае ўсіх хрысціян, а таксама пра важнасць супольнага хрысціянскага сведчання ў сучасным свеце. 

У рамках экуменічнага дыялогу паміж Апостальскай Сталіцай і Сусветным евангелічным альянсам дзейнічае адмысловая тэалагічная камісія. Святы Пасад у гэтай структуры прадстаўляе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Сусветны евангелічны альянс – міжнародная арганізацыя з штаб-кватэрай у Нью-Ёрку. Яна аб’ядноўвае нацыянальныя евангелічныя саюзы Цэркваў 129 краін свету. Структура была заснавана ў 1846 г. у Лондане. Яе сучасная назва была зацверджана ў 2011 г. на ХІ Генеральнай асамблеі арганізацыі.


14/12/2017 13:27