2017-12-16 15:54:00

Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Эквадора


Святы Айцец Францішак прыняў Прэзідэнта Эквадора Леніна Вальтэра Марэна Гарсэса. Аўдыенцыя адбылася раніцай 16 снежня 2017 г. у ватыканскім Апостальскім палацы. Пасля яе палітык сустрэўся з кардыналам Пьетра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавы.

“Падчас сардэчных размоў адзначалася выключная роля хрысціянства ў фарміраванні тоеснасці краіны і выказвалася высокая ацэнка ўкладу Касцёла. Звярталася ўвага на важнасць дыялогу для вырашэння фундаментальных грамадскіх праблем. Бакі закраналі тэмы, якія ўяўляюць супольны інтарэс, сярод якіх павага да індзейскіх народаў і іх культуры, ахова навакольнага асяроддзя”, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Акрамя таго, гаворка ішла пра палітычную і сацыяльную сітуацыю ў рэгіёне. Была падкрэслена неабходнасць высілкаў, накіраваных на спрыянне развіццю і ўмацаванне законнасці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.