2017-12-17 12:37:00

Пантыфік заклікаў вызваліць выкрадзеных у Нігерыі законніц


Святы Айцец заклікаў да вызвалення законніц, выкрадзеных у сярэдзіне лістапада ў Нігерыі групай невядомых людзей. З адмысловым зваротам ён выступіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 17 снежня 2017 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Ад усяго сэрца далучаюся да закліку нігерыйскіх біскупаў аб вызваленні шасці законніц з кангрэгацыі Эўхарыстычнага Сэрца Хрыста, выкрадзеных каля месяца таму са свайго кляштару ў Ігурыякі. Настойліва прашу за ніх і за ўсіх іншых людзей, якія знаходзяцца ў такой балючай сітуацыі, каб з нагоды Божага Нараджэння, маглі, нарэшце, вярнуцца ў свае дамы”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.