cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Папа моліцца за дзяцей, ахвяр аварыі ў Францыі

Папа моліцца за дзяцей, ахвяр аварыі ў Францыі - AFP

18/12/2017 14:01

Францішак моліцца за ахвяр дарожнай аварыі ў Францыі і іх сем’і. Ён заклікае Бога, Айца міласэрнасці, каб прыняў у сваім святле падлеткаў, якія страцілі свае жыцці, і прынёс суцяшэнне і надзею іх сем’ям і ўсім пацярпелым. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме. Святы Айцец выказаў свае глыбокія спачуванні, запэўніваючы іх у сваёй духоўнай блізкасці. Ён падзякаваў ратавальным службам і ўсім, хто нясе дапамогу, удзяляючы ім сваё апостальскае благаслаўленне.

Аварыя адбылася 14 снежня 2017 г. на пераездзе паміж гарадамі Міяс і Сэн-Фэлю-д’Амон на поўдні краіны вечарам. Аўтобус перавозіў вучняў некалькіх школ. Загінула чатыры дзіцяці, як мінімум 20 атрымалі раненні. Некаторыя з іх у цяжкім стане. Самаму малодшаму – усяго 8 гадоў. Па дадзеных мясцовых СМІ, падчас сутыкнення цягнік рухаўся з хуткасцю 80 кіламетраў у гадзіну. Трое пасажыраў атрымалі лёгкія траўмы. Спецыяльная камісія зараз шукае прычыну аварыі.


18/12/2017 14:01