cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Святы Айцец падтрымаў ахвяр жнівеньскага землятрусу

Святы Айцец падтрымаў ахвяр жнівеньскага землятрусу - REUTERS

18/12/2017 11:17

Францішак падтрымлівае ахвяр землятрусу на італьянскім востраве Іск’я, які адбыўся ў жніўні 2017 г. За некалькі дзён да Божага Нараджэння, Папа вырашыў адправіць туды свайго элемазінарыя, арцыбіскупа Конрада Краеўскага, які перадаў яго прывітанне і словы суцяшэння, а таксама канкрэтную дапамогу, у супрацоўніцтве з мясцовым біскупам Пьетра Ланьезэ.

“Гэты жэст Папы быў здзейснены з думкай аб Святой Сям’і, якая шукала прытулку ў Бэтлееме, а затым бегла ў Егіпет. Ён пажадаў выказаць сваю блізкасць да амаль 2,5 тыс. асоб, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы пасля землятрусу”, - гаворыцца ў спецыяльнай заяве Апостальскай элемазінарыі.

Землятрус на Іск’е магнітудай 4,0 адбыўся 21 жніўня. Разбурэнні былі зафіксаваныя ў курортных мястэчках на паўночным узбярэжжы. Ускладніла сітуацыю і тое, што на востраве, колькасць насельніцтва якога складае каля 40 тыс. чалавек, у пік турыстычнага сезону ў жніўні знаходзяцца да 250 тыс. чалавек.


18/12/2017 11:17