2017-12-19 13:26:00

Ватыканскія СМІ будуць супрацоўнічаць з італьянскім “RAI”


Ватыканскі Сакратарыят па камунікацыі і італьянскае тэлебечанне “RAI” абвясцілі аб падпісанні мемарандума аб узаемаразуменні, які пашырае адносіны паміж бакамі ў аўдыёвізуальным сектары, гаворыцца ў спецыяльнай заяве. Пагадненне будзе дзейнічаць на працягу 2018 г.

Першая ініцыятыва ў яго рамках будзе рэалізавана ўжо 24 снежня. Св. Імша ў Вігілію Божага Нараджэння з Ватыкану, якую ўзначаліць Папа, будзе трансліравацца ў прамым эфіры ў інавацыйным фармаце “Ultra HD 4K” на канале “Rai 4K”, дзякуючы групе сусветных кампаній: Eutelsat, GlobeCast, Sony і Tivùsat. Таксама будзе выпрабаваны ў якасці эксперыменту фармат 8K. Усё гэта будзе рэалізавана пад новым брэндам “Vatican Media”.

На думку прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі, мансеньёра Эдоарда Вігано, пагадненне цалкам упісваецца ў рэформу ватыканскіх СМІ, ініцыяваную папам Францішкам. Святому Пасаду, лічыць святар, патрэбны новыя альянсы на рэдакцыйным і тэхналагічным узроўнях.








All the contents on this site are copyrighted ©.