cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Францішак ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах Кананізацыі

Францішак ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах Кананізацыі - ANSA

19/12/2017 12:13

18 снежня 2017 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў новых кандыдатаў да хвалы алтароў. Такім чынам адкрыта дарога да абвяшчэння іх святымі.

Былі прызнаны цуды, здзейсненыя праз ступніцтва: кс. Жана Батыста Фукэ, французскага святара, памерлага ў 1926 г.;  іспанскага езуіта, кс. Цібурсіа Арнаіса Муньяса, заснавальніка каталіцкай асацыяцыі “Misioneras de las Doctrinas Rurales”, памерлага ў 1926 г.; венесуэльскай законніцы Марыі Кармэн Рэндзілес Марцінэс, заснавальніцы манаскага інстытуту “Siervas de Jesús de Venezuela”, памерлай у 1977 г.

Пантыфік ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва айца Тэадора Ілера Дэль Ольма і 15 яго паплечнікаў, забітых з нянавісці да веры падчас пераследу 1936-37 гг. у Іспаніі.

Наступныя восем дэкрэтаў аб прызнанні гераічнасці цнотаў і тычацца: кардынала Стэфана Вышынскага, Прымаса Польшчы, арцыбіскупа-мітрапаліта Гнезненскага і Варшаўскага, памерлага ў 1981 г.; іспанскага езуіта, кс. Альфонса Барсана, памерлага ў Перу ў 1597 г.; айца Паўла Смалікоўскага з манаскай Кангрэгацыі Уваскрасення Нашага Пана Езуса Хрыста, які нарадзіўся ў расійскім горадзе Твер і памёр у 1926 г. у польскім Кракаве; айца Патрыка Пэйтана з манаскай Кангрэгацыі Святога Крыжа, ураджэнца Ірландыі, памерлага ў 1992 г. у ЗША; іспанскай сятры Марыі ад св. Юзафа, заснавальніцы кляштараў Сясцёр Аўгыстыніянак, памерлай у 1638 г.; сястры Луізы Андалуз, партугальскай законніцы, заснавальніцы Кангрэгацыі Слуг Маці Божай Фацімскай, памерлай у 1973 г.; італьянскай законніцы Анны ад Збаўцы, з Кангрэгацыі Дачок св. Анны, памерлай у 1885 г.: а таксама свецкай верніцы з Італіі Марыі Антоніі Сама, памерлай у 1953 г.


19/12/2017 12:13