cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Пантыфік прыняў іарданскага манарха

Пантыфік прыняў іарданскага манарха - AP

20/12/2017 12:43

19 снежня 2017 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі караля Іарданіі Абдалу II. Пасля сустрэчы з Францішкам манарх правёў размовы з Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі.

Сардэчныя перамовы былі сканцэнтраваны перш за ўсё на тэме ўмацавання міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе, з асаблівым акцэнтам на пытанне статусу Іерусаліма і ролі Хашыміцкага суверэна як Захавальніка святых месцаў. У гэтым кантэксце, была падкрэслена неабходнасць перамоў паміж зацікаўленымі бакамі, садзейнічання развіццю міжрэлігійнага дыялогу, а таксама важнасць прысутнасці хрысціян на Блізкім Усходзе і іх станоўчы ўклад у жыццё грамадства, рэгіёну, неад’емнай часткай якога яны з’яўляюцца.


20/12/2017 12:43