cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа абмеркаваў праблему гуманітарных калідораў для бежанцаў

Папа абмеркаваў праблему гуманітарных калідораў для бежанцаў - AFP

23/12/2017 14:53

22 снежня 2017 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Андрэа Рыкардзі, заснавальніка каталіцкай арганізацыі “Супольнасць св. Эгідзія”. Сустрэча была прымеркавана да надыходзячых святаў Божага Нараджэння, а таксама да 50-годдзя гэтай дабрачыннай структуры, якое будзе адзначацца ў наступным годзе.

Святы Айцец абмеркаваў з італьянскім грамадскім і палітычным дзеячам пытанні прыняцця і інтэграцыі мігрантаў і бежанцаў з асаблівай увагай да гуманітарных калідораў, створаных “Супольнасцю св. Эгідзія”, якія сталі ўзорам не толькі для Італіі, але для ўсёй Еўропы. Закраналася таксама тэма міра на планеце, сітуацыя бедных і перыферый.

“Супольнасць св. Эгідзія” была заснавана ў 1968 г. на хвале рэформ, ініцыяваных Другім Ватыканскім Саборам, групай італьянскіх студэнтаў пад кіраўніцтвам Андрэа Рыкардзі. Асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці з’яўляецца евангелізацыя, дапамога патрабуючым, экуменізм і міжрэлігійны дыялог. На сённяшні дзень арганізацыя налічвае каля 50 тыс. членаў у больш чым 70 краінах свету.


23/12/2017 14:53