cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Францішак здзейсніў нечаканы візіт у Альбана

Францішак здзейсніў нечаканы візіт у Альбана - AFP

23/12/2017 12:48

Папа нечакана наведаў горад Альбана-Лацыяле, які знаходзіцца ў 25 км на поўдзень ад Рыма. Нагодай для візіту стаў 70-гадовы юбілей мясцовага біскупа, Марчэла Сэмерара, які таксама з’яўляецца сакратаром Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і рэформе Рымскай курыі – кансультатыўнага органа бліжэйшых дарадчыкаў Пантыфіка.

Францішак прыбыў у Альбана ў той час, калі біскуп Сэмерара сабраў сваіх бліжэйшых супрацоўнікаў, каб скласці віншаванні з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і падзякаваць за працу, здзейсненую на працягу года. Папа далучыўся да віншаванняў і прыняў удзел у святочным абедзе, падчас якога пазнаёміўся з актуальнымі праблемамі і радасцямі дыяцэзіі. 

Візіт насіў прыватны характар. Пантыфік прыбыў з Ватыкана на аўтамабіле з італьянскімі нумарамі. У будынку мясцовай семінарыі ён адведаў таксама пажылога хворага святара, які па стане здароўя не мог прыняць удзелу ў святочнай сустрэчы са сваімі субратамі.  

На тэрыторыі дыяцэзіі Альбана знаходзіцца мястэчка Арыча, дзе Святы Айцец традыцыйна праводзіць час велікапостных рэкалецый. Іншай мясцовай славутасцю з’яўляецца летняя рэзідэнцыя Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа, але, у адрозненні ад сваіх папярэднікаў, Францішак не адпачывае тут.


23/12/2017 12:48