2017-12-24 14:39:00

Францішак заклікаў да вызвалення ўсіх выкрадзеных людзей


Францішак заклікаў да вызвалення ўсіх выкрадзеных людзей, каб маглі вярнуцца да сваіх блізкіх. З адмысловым зваротам ён выступіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 24 снежня 2017 г. прайшла ў Ватыкане.

“Дарагія браты і сёстры, у малітоўным чаканні нараджэння Езуса, Валадара Супакою, папросім аб дары міра для ўсяго свету, асабліва для народаў, якія пакутуюць ад наступстваў трываючых канфліктаў. Зноў скіроўваю мой заклік, каб з нагоды святога Божага Нараджэння, выкрадзеныя асобы – святары, законнікі і законніцы, свецкія вернікі – былі вызвалены і маглі вярнуцца ў свае дамы. Памолімся за іх”, - сказаў Папа.

Аналагічны зварот Святы Айцец скіроўваў падчас малітвы “Анёл Панскі” у мінулую нядзелю. У прыватнасці ён прасіў аб вызваленні шасці нігерыйскіх законніц з кангрэгацыі Эўхарыстычнага Сэрца Хрыста, якая былі выкрадзены ў сярэдзіне лістапада са свайго кляштару.








All the contents on this site are copyrighted ©.