cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Пантыфік падтрымаў кардынала Марадзьягу

Пантыфік падтрымаў кардынала Марадзьягу - AFP

27/12/2017 13:47

Святы Айцец выказаў спачуванні гандураскаму кардыналу Оскару Радрыгесу Марадзьяге, арцыбіскупу Тэгусігальпы, які быў абвінавачаны, на старонках некаторых СМІ, у атрыманні вялікіх грашовых сродкаў ад Каталіцкага ўніверсітэта Гандураса, Вярхоўным канцлерам якога ён з’яўляецца. Сам іерарх назваў абвінавачванні паклёпам. 

Па словах кардынала, Папа патэлефанаваў яму і запэўніў у сваёй падтрымцы. “Я вельмі спачуваю па прычыне таго зла, якое табе зрабілі. Але ты не хвалюйся”, - пераказаў ён словы Францішка. У сваю чаргу арцыбіскуп Тэгусігальпы адзначыў, што прабывае ў спакое, паколькі знаходзіцца ў блізкасці з Богам, “які ведае сэрца кожнага чалавека”.

Распаўсюджаныя журналістамі абвінавачванні ў прысваенні грашовых сродкаў іерарх назваў парушэннем прафесійнай этыкі. Паводле яго слоў, узнікненне падобных “навін” пачалося ў ананімнай форме яшчэ ў 2016 г. Іх крыніцай з'яўляецца адзін з былых супрацоўнікаў універсітэта, які быў звольнены за фінансавыя махінацыі.

Кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга – адзін з бліжэйшых паплечнікаў Папы. Акрамя пастырскіх функцый у Гандурасе ён з’яўляецца каардынатарам Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кірававанні Касцёлам і рэформе Рымскай курыі. З 2007 па 2015 г. ён узначальваў буйнейшую каталіцкую дабрачынную арганізацыю “Caritas Internationalis”. 


27/12/2017 13:47