cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Галоўныя падзеі з удзелам Францішка ў студзені

Галоўныя падзеі з удзелам Францішка ў студзені - OSS_ROM

28/12/2017 11:36

Першы месяц новага года будзе вельмі насычаны падзеямі з удзелам Святога Айца. Францішак будзе маліцца аб міры, удзеліць сакрамэнт хросту дзецям, сустрэнецца з дыпламатамі і наведае Лацінскую Амерыку, паінфармавала Прэфектура Папскага дома.

На пачатку 2018 г. Папа будзе цэлебраваць св. Імшы: 1 студзеня, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі і Сусветны дзень міру; 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана; і 7 студзеня, ва ўрачыстасць Хросту Пана. Апошняя Эўхарыстыя будзе праходзіць у Сікстынскай капэле. Падчас яе Пантыфік удзеліць сакрамэнт хросту дзецям ватыканскіх служачых. 

8 студзеня адбудзецца традыцыйная сустрэча Святога Айца з дыпламатамі, акрэдытаванымі пры Апостальскай Сталіцы, падчас якой ён звернецца з прамовай аб важнейшых падзеях у свеце.

14 студзеня ў Ватыкане Папа ўзначаліць Эўхарыстыю з нагоды Сусветнага дня мігранта і бежанца, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў другую звычайную нядзелю літургічнага года. 

На наступны дзень, 15 студзеня, Пантыфік распачне сваё 22-е Апостальскае падарожжа, у рамках якога наведае дзве паўднёваамерыканскія краіны: Чылі і Перу. У Ватыкан ён вернецца толькі 22 студзеня.

У свята Навяртання св. Паўла, якое адзначаецца 25 студзеня, Францішак узначаліць урачыстыя Нешпары ў рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі. Па традыцыі ў гэтым набажэнстве прымуць удзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, паколькі яно адбываецца на заканчэнне Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян.

Агульныя аўдыенцыі ў наступным месяцы пройдуць: 3, 10, 24 і 31 студзеня, а сустрэчы на малітве “Анёл Панскі”, на плошчы св. Пятра: 1, 6, 7, 14 і 28 студзеня.


28/12/2017 11:36