cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Карэнныя народы Амазоніі чакаюць сустрэчы з Папам

Карэнныя народы Амазоніі чакаюць сустрэчы з Папам - AFP

28/12/2017 10:46

У рамках Апостальскага падарожжа ў Перу адбудзецца сустрэча Папы з карэннымі народамі Амазоніі. Яна пройдзе 19 студзеня 2018 г. у горадзе Пуэрта-Мальданада, які знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны, на тэрыторыі Нацыянальнага прыроднага запаведніка Тамбапата, у самай гушчы амазонскіх лясоў. Прывітаць Святога Айца прыбудуць каля 3,5 тыс. індзейцаў, сярод якіх будуць як прадстаўнікі мясцовага племені аразаірэ, так і абарыгены з Бразіліі і Балівіі. 

Большасць прадстаўнікоў аўтахтонных народаў Перу, якія прымуць удзел у сустрэчы з Пантыфікам, з маленства выхоўваліся ў каталіцкай веры, таму яны з нецярпеннем чакаюць магчымасці атрымаць благаслаўленне Наступніка св. Пятра.  

Пілігрымка Папы ў Перу адбудзецца 18-21 студзеня 2018 г. Перад гэтым, 15-18 студзеня, ён наведае Чылі. Гэта будзе ўжо шосты візіт Францішка ў Лацінскую Амерыку падчас яго пантыфікату. Перуанскія біскупы паведамілі, што збіраюцца перадаць Святому Айцу ліст на тэму аховы навакольнага асяроддзя, у якім будзе змешчаны заклік да абароны жыцця, а таксама да падтрымкі беднага насельніцтва басейна Амазонкі.

Францішак надае вялікую ўвагу гэтаму рэгіёну Паўднёвай Амерыкі. 15 кастрычніка 2017 г. ён абвясціў аб скліканні Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Амазоніі. “Галоўная мэта заключаецца ў вызначэнні новых шляхоў для евангелізацыі гэтай часткі Божага Народу, асабліва карэннага насельніцтва, часта забытага і пазбаўленага надзеі на спакойную будучыню, у тым ліку па прычыне крызісу амазонскіх лясоў, “лёгкіх”, якія маюць надзвычайную важнасць для нашай планеты”, - падкрэсліў тады Папа. Форум пройдзе ў кастрычніку 2019 г.


28/12/2017 10:46