cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік: памолімся за дзяцей, якім не даюць нарадзіцца

Пантыфік: памолімся за дзяцей, якім не даюць нарадзіцца - REUTERS

28/12/2017 13:33

“Памолімся сёння за дзяцей, якім не дазваляюць нарадзіцца, якія плачуць ад голада, якія трымаюць у руках не цацкі, а зброю”, - заклікаў Францішак праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “Тwitter”. Папа прымеркаваў свой кароткі заклік да свята святых Немаўлят, мучанікаў, якое адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 28 снежня.

Гэты дзень быў устаноўлены ў памяць аб нявінных дзецях, забітых у Бэтлееме па загадзе караля Ірада, аб чым ідзе гаворка ў Евангеллі св. Мацвея (Мц 2, 13-18). Першыя звесткі аб яго святкаванні адносяцца да IV стагоддзя.

Тэме абароны дзяцей ад пагрозаў сучаснага свету было прысвечана сёлетняе пасланне “Urbi et Orbi”, з якім Францішак звярнуўся ва ўрачыстасць Божага Нараджэння. У ім Папа нагадаў пра сітуацыю дзяцей, якія пакутуюць ад войнаў і канфліктаў, голаду і хваробаў, беспрацоўя бацькоў, рабскай працы, выкарыстання ў якасці салдат, цяжкасцяў звязаных з пераследам і міграцыяй. “Будзем працаваць, каб зрабіць наш свет больш чалавечым, больш годным дзяцей сучаснасці і будучыні”, - заклікаў Святы Айцец.


28/12/2017 13:33