2017-12-29 14:45:00

Папа і Прэзідэнт Турцыі паразмаўлялі па тэлефоне


Раніцай 29 снежня 2017 г. адбылася тэлефонная размова паміж папам Фрацішкам і Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, пацвердзіла журналістам Палома Гарсія Авехера, віцэ-кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Паведамляецца, што размова прайшла па ініцыятыве турэцкага лідэра.

Апошні раз Францішак і Таіп Эрдаган размаўлялі па тэлефоне 7 снежня 2017 г. на фоне ўзнікнення новай хвалі напружанасці на Блізкім Усходзе, пасля таго як Прэзідэнт ЗША абвясціў аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля. Паводле турэцкіх СМІ, Эрдаган выказаў падзяку Пантыфіку за пазіцыю па гэтым пытанні. Перад гэтым Папа заклікаў да захавання актуальнага статуса Святога Горада.








All the contents on this site are copyrighted ©.