cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Пантыфік: не забудзем падзякаваць Богу за мінаючы год

Пантыфік: не забудзем падзякаваць Богу за мінаючы год - AP

31/12/2017 12:55

“У гэты дзень не забудзем падзякаваць Богу за мінаючы год і за ўсё дабро, якое атрымалі”, - заклікаў Францішак пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 31 снежня 2017 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 

Вечарам ў ватыканскай базыліцы Пантыфік узначаліць першыя Нешпары ўрачыстасці Святой Багародзіцы Марыі, якія будуць падзякай за ўсе падзеі мінулага года. Па традыцыі на заканчэнне цэлебрацыі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і будзе праспяваны гімн “Te Deum”.

Пасля набажэнства Папа наведае яслі, якія знаходзяцца на плошчы св. Пятра. Там ён памоліцца ў маўчанні і скарыстаецца з магчымасці паглядзець на святочную кампазіцыю, створаную сёлета неапалітанскімі мастакамі па замове бэнэдыктынскага абацтва ў Монтэвэрджынэ, у рэгіёне Кампанія, на поўдні Італіі.


31/12/2017 12:55