cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Францішак выказаў салідарнасць егіпецкім коптам

Францішак выказаў салідарнасць егіпецкім коптам - REUTERS

31/12/2017 13:31

Пантыфік запэўніў у салідарнасці копцкую супольнасць Егіпта, супраць якой была здзейснена серыя тэрактаў. З адмысловым заклікам ён звярнўся пасля малітвы “Анёл Панскі” 31 снежня 2017 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 

“Выказваю маю блізкасць праваслаўным братам-коптам у Егіпце, якія два дні таму пацярпелі ад двух нападаў, на царкву і краму ў прадмесці Каіра. Няхай Пан прыме душы загінулых, падтрымае параненых, членаў сем’яў і ўсё грамадства, а таксама зменіць сэрцы людзей, якія карыстаюцца насіллем”, - заклікаў Святы Айцец.

Тэракты адбыліся 29 снежня. У ходзе нападу групы ісламістаў на копцкую праваслаўную царкву і кніжную краму ў горадзе Хелуан, у 20 кіламетрах на поўдзень ад Каіра, загінулі па меншае меры 10 чалавек. 

Копцкая супольнасць у Егіпце рэгулярна падвяргаецца нападам тэрарыстаў. У красавіку 2017 г. Францішак наведваў гэту краіну, дзе выказаў мясцовым хрысціянам сваю блізкасць і салідарнасць. Разам з Патрыярхам Тавадрасам ІІ ён здзейсніў візіт у царкву святых апосталаў Пятра і Паўла ў Каіры, дзе ўшанаваў памяць сучасных мучанікаў.


31/12/2017 13:31