cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Францішак: зробім свет больш салідарным і гасцінным

Францішак: зробім свет больш салідарным і гасцінным - AP

01/01/2018 13:49

Няхай Пан дасць нам у новым годзе велікадушна працаваць, каб пабудаваць свет больш салідарны і гасцінны, сказаў папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 1 студзеня 2018 г. у Ватыкане. З нагоды Сусветнага дня міру, які сёння адзначаецца Пантыфік  заклікаў вернікаў, каб забяспечывалі бежанцам і мігрантам “будучыню міру”."На першай старонцы календара новага года, дадзенага нам Панам, Касцёл дорыць нам цудоўную літургічную ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. У гэты першы дзень года, мы скіроўваем наш зрок на Яе, каб узняць пілігрымку па дарогах часу, пад яе мацярынскай апекай.

Сённяшняе Евангелле (Лк 2,16 -21) вядзе нас да ясляў у Бэтлееме. Пастухі пайшлі спешна і знайшлі Марыю, Юзафа і Дзіцятка і расказалі што бачылі: менавіта анёлаў, якія абвясцілі, што гэты Нованароджаны з'яўляецца Збавіцелем. Усе здзіўляліся таму, пра што ім пастухі расказвалі. А Марыя ў той час ”захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім” (Лк 2,19). Панна Марыя дазваляе нам зразумець, як мы павінны вітаць цудоўную падзею Нараджэння Пана: не павярхоўна, але ў сэрцы. Яна паказвае нам верны спосаб, як атрымаць Божы дар: захоўваць яго ў сваім сэрцы і разважаць над ім. Гэта запрашэнне, скіраванае да кожнага з нас, каб мы маліся сузіраючы і кантэмплюючы дар Бога, якім з'яўляецца сам Езус.

Праз Марыю, Сын Божы прымае цела. Але мацярынства Марыі не зводзіцца да гэтага: дзякуючы сваёй веры Яна з'яўляецца першаяй вучаніцай Езуса і гэта “пашырае“ яе мацярынства. Гэтая вера Марыі стане ў Кане прычынай першага цудоўнага “знаку”, які прычыніцца да абуджэння веры вучняў. Марыя прысутнічае ля падножжа крыжа, і атрымлівае як сына апостала Яна. Уканцы пасля Уваскрасення, яна становіцца Маці Касцёла, на які моцна насылаецца Святы Дух у дзень Пяцідзесятніцы.

Марыя, як маці, выконвае вельмі асаблівую ролю: яна стаіць паміж сваім Сынам Езусам і чалавецтвам у рэчаіснасці яго жаданняў, патрэб і пакут. Заступаецца, будучы свядомай таго, што, як маці можа, і мае права, паказаць Сыну патрэбы людзей, асабліва найбольш слабых і патрабуючых. Менавіта гэтым людзям прысвечана тэма Сусветнага дня міру, які сёння мы святкуем: “Мігранты і бежанцы: людзі ў пошуку міру”. Я жадаю ў чарговы раз стацца голасам гэтых нашых братоў і сясцёр, якія моляцца за перспектыву міру для будучыні. Для гэтага міру, што з'яўляецца правам ўсіх, многія з іх гатовыя рызыкаваць сваё жыццё ў падарожжы, якое ў большасці выпадкаў доўгае і небяспечнае, церпячы цяжкасці і пакуты і пераадольваць калючы дрот і муры, узнесеныя для таго, каб трымаць іх далей ад мэты.

Мы не павінны гасіць надзеі ў іх сэрцах, не задушываць іх чаканні міру. Важна, каб з боку ўсіх: грамадзянскіх інстытутаў, навучальных, дабрачынных і касцельных устаноў былі намаганні, каб забяспечыць бежанцам і мігрантам, будучыню міру. Гэта наша задача, наша адказнасць. Няхай Пан дасць нам у гэтым новым годзе велікадушна працаваць, каб пабудаваць свет больш салідарны і гасцінны. Заклікаю вас маліцца за гэта, і разам з вамі, давяраю Марыі, Маці Божай і нашай Маці 2018 год, які толькі што пачаўся. Старажытныя рускія манахі- містыкі казалі, што ў часы духоўных катастроф трэба  хавацца пад покрывам Святой Багародзіцы Марыі. Думаючы пра шматлікія сённяшнія няшчасці, пра мігрантаў і бежанцаў, трэба маліцца так, як яны вучылі нас маліцца: “Пад Тваю абарону мы уцякаем, Святая Божая Маці: не пагарджай нашымі просьбамі ў нашых патрэбах, але збаў нас ад усялякай небяспекі, слаўная і благаслаўлёная Панна“.

Пасля марыйнай малітвы Пантыфік падзякаваў прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі за добрыя пажаданні на новы год, а таксама выказаў сваю

ўдзячнасць за шматлікія малітоўныя ініцыятывы арганізаваныя ва ўсім свеце з нагоды сённяшняга Сусветнага дня міру. 

 

Ян Мойсік


01/01/2018 13:49