cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Ватыканская дыкастэрыя падрыхтавала аплет для святароў

Ватыканская дыкастэрыя падрыхтавала аплет для святароў - AP

02/01/2018 13:36

Кангрэгацыя па справах духавенства ў супрацоўніцтве з Сакратарыятам па камунікацыі Апостальскай Сталіцы распрацавалі спецыяльны аплет, пакліканы дапамагчы святарам у падрыхтоўцы нядзельных гамілій. Мабільная праграма называецца “Сlerus app”. На сённяшні дзень яе можна бясплатна спампаваць на платформе “Play Store”. У бліжэйшы час яна з’яўвіцца таксама ў “App Store”.

У апісанні аплету адзначаецца, што кожны тыдзень з яго дапамогай можна пазнаёміцца з парадамі адносна падтрыхтоўкі нядзельнай гаміліі. Абнаўленні размяшчаюцца галоўным чынам па чацвергах. Іх аўтарам з’яўляецца айцец Марка Рупнік – вядомы славенскі езуіт, мастак і тэолаг. 

Мабільная праграма дае магчымасць праслухоўваць, спампоўваць і архіваваць тэксты, рабіць нататкі, зменяць памер шрыфта, колер фона, рэгуляваць яркасць, а таксама дзяліцца зместам з дапамогай сацыяльных сетак. Яна адрасавана таксама ўсіх людзям, якія жадаюць паглыбіць сваё знаймства з Божым словам.

Францішак неаднойчы звяртаў увагу на важнасць гамілістычнага служэння святароў. “Гаміліі, павінны быць менавіта перадачай ласкі Божай: простымі, каб усе іх разумелі, і каб усе набывалі жаданне станавіцца лепшымі”, - казаў ён падчас візіту ў рымскую базыліку св. Яна на Латэране, у лістападзе 2015 г.

Пры іншай нагодзе – падчас удзялення прэзбітэрскага пасвячэнне некалькім дыяканам, у маі 2017 г., Пантыфік заклікаў будучых святароў да радаснага абвяшчэння Божага слова. “Чытайце старанна і разважайце над Божым словам, каб верыць у тое, што вы чыталі, навучаць таму, чаму вы самі навучыліся, верыць у тое, пра што навучаеце”, - казаў ён. 

Важнасці грунтоўнай падрыхтоўкі гамілій прысвечана значная частка першай Апостальскай адгартацыі Святога Айца “Evangelii gaudium”. “Гамілія – гэта тое, па чым ацэньваецца блізкасць і здольнасць пастыра сустрэцца са сваім народам”, - пісаў Францішак. На старонках гэтага дакумента ён даў шматлікія канкрэтныя парады прапаведнікам.

Аб неабходнасці тлумачэння Божага слова простымі і распальваючымі сэрца словамі Папа кажа і ўласным прыкладам. Адным з новаўвядзенняў бягучага пантыфікату сталі св. Імшы, якія ён амаль штодзённа цэлебруе ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Падчас іх Пантыфік заўсёды звяртаецца да вернікаў з гаміліяй, якую рыхтуе пасля чытання Святога Пісання і глыбокай малітвы, прачнуўшыся з першымі промнямі сонца.


02/01/2018 13:36