cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі пройдзе ў Мадрыдзе

Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі пройдзе ў Мадрыдзе - REUTERS

02/01/2018 14:27

41-я Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная супольнасцю з Тэзэ, пройдзе ў Мадрыдзе з 28 снежня 2018 г. па 1 студзеня 2019 г.  Сталіца Іспаніі будзе прымаць экуменічны форум упершыню. Дагэтуль падобныя сустрэчы праводзіліся ў іншых гарадах гэтай краіны: тройчы ў Барселоне – у 1979 г., 1985 г. і 2000 г., і адзін раз у Валенсіі – ў 2015 г. 

Сёлетняя Еўрапейская сустрэча моладзі праходзіла ў швейцарскім горадзе Базэль. У ёй прымалі ўдзел каля 20 тыс. юнакоў і дзяўчат розных хрысціянскіх канфесій з усяго кантынента, у тым ліку з Беларусі. Выключнае геаграфічнае палажэнне Базэля, які знаходзіцца на мяжы Швейцарыі, Германіі і Францыі, дазволіла пілігрымам з лёгкасцю пабываць ў гэтых трох краінах.

На працягу 2018 г. пройдуць таксама рэгіянальныя сустрэчы, арганізаваныя супольнасцю з Тэзэ. 8-12 жніўня ў Ганконгу адбудзецца VII форум для азіяцкага кантынента. З 28 красавіка па 1 мая адбудзецца рэгіянальная сустрэча ва ўкраінскім Львове, а 25-28 кастрычніка – ў аўстрыйскім Грацы.

Асноўныя Еўрапейскія сустрэчы моладзі, адбываюцца на рубяжы старога і новага года, кожны раз у іншым горадзе кантынента. Форумы праводзяцца з 1978 г. Самы першы прайшоў у Парыжы. 

Звыйчана іх праграма прадугледжвае пражыванне моладзі ў сем’ях і школах. У дадатак да рэлігійных сустрэч арганізуецца багатая культурная праграма. У навагоднюю ноч адбываецца “Малітва за мір ва ўсім свеце” і “Фестываль народаў”. Акрамя сустрэч у парафіях маладыя людзі штодзённа збіраюцца для малітвы ў буйных выставачных цэнтрах ці базыліках.

Экуменічная супольнасць у Тэзэ вядомая сваімі медытацыйнымі малітвамі і музыкай. Яна заснавана на прынцыпе сціплага жыццёвага ўзору і салідарнасці паміж хрысціянскімі супольнасцямі. Да яе належаць каля 100 мужчын, пратэстантаў і католікаў, з 25 краін. Прыёрам супольнасці з’яўляецца 60-гадовы немец, брат Алоіз Лазэр.


02/01/2018 14:27