cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Планы ватыканскага філатэлістычнага бюро на 2018 год

Планы ватыканскага філатэлістычнага бюро на 2018 год - REUTERS

02/01/2018 14:51

Ватыканскае філатэлістычна-нумізматычнае бюро падзялілася некаторымі планамі на 2018 г. У праграме дзейнасці гэтай структуры выданне паштовых марак, прымеркаваных да значных касцёльных і грамадскіх падзей. Па традыцыі выйдуць маркі з нагоды чарговага года пантыфікату Святога Айца – сёлета ўжо шостага, а таксама Апостальскіх падарожжаў, які ён здзейсніў на працягу мінулага года. Будзе выпушчана таксама марка, прымеркаваная да ўрачыстасці Божага Нараджэння. 

Спецыяльнымі філатэлістычнымі выданнямі будуць адзначаны: 40-годдзе смерці папы Паўла VI і папы Яна Паўла І, 25-годдзе смерці бл. Піна Пулізі, італьянскага святара, забітага сіцылійскай мафіяй, 50-годдзе смерці св. Піо з П’етрэльчыны, 150-годдзе смерці італьянскага кампанізата Джаакіна Расіні, а таксама 1400-годдзе смерці св. Адэадата І і 1600-годдзе смерці св. Зосіма, Рымскіх Пантыфікаў.

Ватыканскія маркі будуць прысвечаны таксама: 200-годдзю нараджэння а. Анджэла Сэкі, італьянскага езуіта і астрамона, які мае неафіцыйны тытул “айца астрафізікі”, і двух вялікіх венецыянскіх мастакоў: Каналета і Тынтарэта; 300-годдзю нараджэння Марыі Гаэтанэ Аньезэ, італьянскага матэматыка, філантропа і тэолага.

Іншыя юбілейныя даты, якія будуць адзначацца спецыяльнымі маркамі гэта: 600-годдзе купала фларэнтыйскай базылікі Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ, 25-годдзе Фонда “Centesimus Annus pro Pontefice”, 300-годдзе Папскай тэалагічнай акадэміі, 70-годдзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Будуць выпушчаны ватыканскія маркі прымеркаваныя да XV Звычанай Асамблеі Сінода Біскупаў і да Еўрапейскага года культурнай спадчыны. У супрацоўніцтве з Поштай Славакіі выйдзе марка з нагоды 1150-годдзя прызнання славянскай літургічнай мовы. 


02/01/2018 14:51