cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Святы Пасад: прыняць пасланне Папы на Сусветны дзень міра

Святы Пасад: час прыняць пасланне Папы на Сусветны дзень міра - RV

03/01/2018 14:16

Сусветны дзень міра, які адзначаўся 1 студзеня 2018 г., быў выключным, таму што ўпершыню быў прысвечаны праблеме міграцыі, падкрэсліў кс. Майкл Чэрны, падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інгрэгральнаму развіццю чалавека. Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што папскае пасланне з гэтай нагоды было апублікавана яшчэ ў лістападзе, дагэтуль яно не атрымала належнага адказу ў свеце палітыкі. 

Амерыканскі езуіт заўважыў, што Святы Айцец яшчэ будзе мець нагоду, каб звярнуцца да зместу гэтага дакумента падчас сёлетняй сустрэчы з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы. Папская аўдыенцыя для дыпламатаў пройдзе 8 студзеня ў Клементыйскай зале Апостальскага палаца.

Адказваючы на пытанне аб тым, як Святы Пасад хоча пераканаць палітыкаў, якія бачаць у мігрантах перш за ўсё пагрозу, патэнцыяльных тэрарыстаў і праблему для рынку працы, кс. Чэрны адзначыў, што “перш за ўсё праз сцвярджэнне праўды”, а менавіта таго, што ўсе гэтыя стэрэатыпы не адпавядаюць рэчаіснасці. Падобныя аргументы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца для кароткатэрміновых мэтаў, але не з’яўляюцца праўдзівымі.

“Большасць людзей, якія над гэтым крыху задумаюцца, бачаць, што яны самі, або іх продкі, далёкія ці блізкія, таксама былі эмігрантамі, уцякалі ад сітуацый, у якіх жыць было немагчыма, шукалі новых магчымасцяў у новых месцах. Як кажа Святы Айцец, такім чынам узніклі новыя цывілізацыі, новыя стылі жыцця. Таму мы павінны не адказваць на канкрэтныя аргументы, бо гэта не мае сэнсу, але спакойна і заўсёды па-новаму дэманстраваць станоўчыя прыклады, а іх тысячы”, - сказаў падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інгрэгральнаму развіццю чалавека. 

Сёлетняе пасланне папы Францішка на Сусветны дзень міра было апублікавана 24 лістапада 2017 г. Дакумент носіць назву: “Мігранты і бежанцы: людзі ў пошуку міру”. “У духу міласэрнасці абдымем ўсіх, хто бяжыць ад вайны і голаду, хто вымушаны пакінуць свае землі па прычыне дыскрымінацыі, пераследаў, беднасці і дэградацыі навакольнага асяроддзя”, - заклікаў у ім Святы Айцец.


03/01/2018 14:16