cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Шэсць кардыналаў адзначаць 80-годдзе ў бліжэйшыя месяцы

Шэсць кардыналаў адзначаць 80-годдзе ў бліжэйшыя месяцы - AFP

04/01/2018 14:18

У 2018 г. шэсць кардыналаў адзначаць 80-годдзе, пасля чаго выйдуць з групы іерархаў з правам голасу на магчымым канклаве. У цяперашні час Калегія кардыналаў складаецца з 216 іерархаў, з якіх 120 маюць голас пры выбары Папы. 

Усе шэсць кардыналаў адзначаць свой 80-гадовы юбілей у першай палове бягучага года. Першымі гэта зробяць тры італьянскія іерархі. 3 лютага – кардынал Антоніа Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў на пенсіі; 20 лютага – кардынал Паола Рамэа, былы Апостальскі нунцый у Італіі і арцыбіскуп Палерма на пенсіі; 6 сакавіка – кардынал Франчэска Кокапальмерыё, старшыня Папскай рады па інтэрпрытацыі заканадаўчых тэкстаў.

29 сакавіка 80-годдзе адзначыць партугальскі кардынал Мануэль Мантэйра дэ Кастра, былы Апостальскі нунцый у Іспаніі і Вялікі пэнітэнцыярый на пенсіі. Праз тры дні, 1 красавіка – арцыбіскуп Ханоя, в’етнамскі кардынал П’ер Нгуен Ван Нён, а 6 чэрвеня – кардынал Анджэла Амата, шматгадовы прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Калі на працягу першай паловы 2018 г. папа Францішак не прызначыць новых кардыналаў, то ў тэарытычным канклаве змогуць удзельнічаць 114 іерархаў. Гэта лічба меншая за ўстаноўлены ў 1973 г. папам Паўла VI мінімум у 120 кардыналаў-выбаршчыкаў.

На працягу 2017 г. памерлі 16 кардыналаў. Гэта адна з самых высокіх лічбаў у гісторыі Касцёла: 12 кардыналаў памерлі ў 2000 г., і па 11 ў 1967 і 1998 гг. Аднак, да 1958 г. Калегія кардыналаў была не такая шматлікая і магла налічваць максімум 70 іерархаў, але і гэта лічба не заўсёды дасягалася. 


04/01/2018 14:18