cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа ў “Твітэры”: колькасць падпісчыкаў працягвае расці

Папа ў “Твітэры”: колькасць падпісчыкаў працягвае расці - ANSA

05/01/2018 10:21

Папскі профіль у сацыяльнай сетцы “Твітэр” налічвае ўжо больш за 44 млн. падпісчыкаў. Пры гэтым колькасць карыстальнікаў інтэрнэту, якія сочаць за акаўнтам @Pontifex працягвае расці. 

Самай папулярнай моўнай версіяй профілю застаецца англійская. Яе чытаюць каля 16 млн. чалавек, або 36,56% ад агульнай колькасці падпісчыкаў. Затым ідуць іспанамоўная – 15,7 млн. чалавек, або 35,7%, і італьянамоўная – 4,8 млн. чалавек, або 10, 95%.

Ад некалькіх мільёнаў да некалькіх сотняў тысяч “фолавераў” маюць версіі папскага акаўнта на партугальскай, французскай, польскай, лацінскай, нямецкай і арабскай мовах. Цікава, што лацінскамоўны профіль мае больш падпісчыкаў, чым два апошнія – 862 тыс. супраць 587 тыс. і 402 тыс. адпаведна. Апошні мільён інтэрнаўтаў далучыўся да папскага акаўнта ўсяго за 24 дні.

Профіль @Pontifex існуе з 2012 г. Ён з’яўляецца афіцыйным акаўнтам Святога Айца ў сацыяльнай сетцы “Твітэр”. Штодзённа на ім, ад імя Папы, размяшчаюцца кароткія паведамленні, звязаныя з актуальнымі падзеямі ў Касцёле і свеце, малітоўныя заклікі і кароткія разважанні, карысныя для духоўнага жыцця.


05/01/2018 10:21