cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Пантыфік: якія зоркі мы выбіраем у жыцці?

Пантыфік: якія зоркі мы выбіраем у жыцці? - AFP

06/01/2018 13:31

На важнасць прыкладу трох мудрацоў з усходу, якія прыйшлі ў Бэтлеем, шукаючы Хрыста, звярнуў увагу Папа 6 студзеня 2018 г., ва урачыстасць Аб’яўлення Пана, падчас св. Імшы у ватыканскай базыліцы. Ён адзначыў, што гэта людзі, якія глядзелі ў неба, умелі марыць, імкнуліся да Бога, жылі па-сапраўднаму, паколькі мелі высокую мэту, да якой імкнуліся з узнятай галавой.

Святы Айцец адзначыў, што зорка Езуса ззяла ненавязліва; яна асцярожна запрашала. “Мы можам спытаць сябе, якія зоркі мы выбіраем у жыцці? Ёсць асляпляльныя, што выклікаюць моцныя эмоцыі, але не паказваюць дарогу. Так адбываецца ў выпадку поспеху, грошай, кар’еры, славы, задавальнення, калі яны ўспрымаюцца як мэта існавання. Гэта метэарыты: існуюць імгненне, неўзабаве разбіваюцца, а іх бляск знікае. Гэта зоркі, якія падаюць, падманваюць замест арыентаваць. У той час, як зорка Папа не заўсёды асляпляльная, але заўсёды прысутная: бярэ цябе ў жыцці за руку і спадарожнічае. Не абяцае матэрыяльнай узнагароды, але гарантуе спакой і дае, як мудрацам, вялікую радасць. Патрабуе рухацца наперад”, - сказаў Францішак.

Затым Папа звярнуў увагу на той факт, што зорка Езуса патрабуе рашэння выйсці ў вандроўку. “Езус – патрабуючы: тым, хто Яго шукае прапануе пакінуць “канапы” мірскіх выгод і камфортнага цяпла сваіх камінаў. Вандроўка з Езусам, гэта не ветлівы пратакол, які павінен выконвацца, але высілак, які трэба зрабіць”, - сказаў Святы Айцец. Каб знайсці Езуса, дадаў ён, неабходна адмовіцца ад страху перад абавязацельствамі, ад задавальнення пасля асягення нейкага этапу, ад ляноты, якая перашкаджае быць патрабавальным да жыцця. Неабходна рызыкнуць, каб сустрэць Боскае Дзіця. І гэта варта зрабіць, таму што знаходзячы Нованароджанага, мы знаходзім сябе.

Пантыфік звярнуў увагу на падыход Ірада, які баяўся страціць уладу; юдаізму, які аддаваў перавагу стабільнасці; святароў і кніжнікаў, якія, хоць і ведалі пра чаканага Месію, не жадалі ўдзельнічаць у Яго місіі. Францішак адзначыў, што гэтыя пакусы могуць узнікаць і ў хрысціян. “Мы гаворым, але не молімся; мы скардзімся, але не робім дабра. Мудрацы ж не шмат кажуць і доўга ідуць. Нягледзячы на тое, што не ведаюць праўдаў веры, па-сапраўднаму жадаюць і ідуць”, - заўважыў Святы Айцец.

Каментуючы факт прынясення мудрацамі каштоўных падарункаў, Францішак падкрэсліў, што мы пакліканы да бескарыслівага дару: “Трэба рабіць дабро бескарысліва, нават калі ніхто ад нас гэтага не патрабуе, нават калі нічога з гэтага не будзе, нават калі гэта не прыносіць нам задавальнення. Бог хоча гэтага”, - перакананы Папа. Тут гаворка ідзе пра клопат аб хворым, прысвячэнне часу “складанай” асобе, дапамогу некаму, хто не выклікае ў нас інтарэсу, прабачэнне тых, хто нас пакрыўдзіў. 

“Давайце паглядзім на нашы рукі, часта пазбаўленыя любові, і сёння спрабуем падумаць аб самаадданым падарунку, які можам прапанаваць тым, хто не адкажа ўзаемнасцю. І гэта будзе прыемна Пану”, - завяршыў сваю гамілію Святы Айцец.


06/01/2018 13:31