cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Папа павіншаваў Усходнія Цэрквы з Раством Хрыстовым

Папа павіншаваў Усходнія Цэрквы з Раством Хрыстовым - AFP

06/01/2018 12:26

Папа Францішак павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў, каталіцкіх і праваслаўных, якія жывуць паводле юліянскага календара, з Божым Нараджэннем. “Да іх я звяртаю мае самыя сардэчныя пажаданні: гэта радасная цэлебрацыя з’яўляецца крыніцай новай духоўнай сілы і зносін паміж усімі хрысціянамі, якія прызнаюць Хрыста як Пана і Збаўцу”, - сказаў Пантыфік 6 студзеня 2018 г. у Ватыкане, падчас сустрэчы на малітве “Анёл Панскі”.

Асаблівым чынам Святы Айцец павіншаваў вернікаў Копцкай Праваслаўнай Царквы Александрыі і яе Прадстаяцеля, Патрыярха Тавадраса ІІ.

Большасць Праваслаўных Цэркваў свету перайшла на грэгарыянскі каляндар. Божае Нараджэнне 25 снежня святкуюць разам з католікамі і пратэстантамі праваслаўныя грэкі, балгары, румыны, чэхі, кіпрыёты, і першы сярод роўных Кансантынопальскі Патрыярхат. На пазіцыях юліянскага календара застаецца, сярод іншых, і Руская Праваслаўная Царква, у склад якой уваходзіць Беларускі Экзахрат. Таму праваслаўныя вернікі Беларусі таксама святкуюць Раство Хрыстова 7 студзеня.


06/01/2018 12:26