cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Святы Айцец пра тры стаўленні адносна прышэсця Езуса

Святы Айцец пра тры стаўленні адносна прышэсця Езуса - AP

06/01/2018 15:23

На розную рэакцыю людзей адносна прыйсця Езуса, звярнуў увагу Францішак 6 студзеня 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане ў сваім разважанні перад малітвай “Анёл Панскі”. Паводле Папы, гісторыя паўтараецца, і сённяшняе стаўленне свету да Хрыста ў нечым падобнае да таго, што было больш за дзве тысячы гадоў таму.
 
“Сёння, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, Евангелле (Мц 2,1-12) кажа пра тры паставы, з якімі было прынята прышэсце Езуса і Яго з’яўленне ў свеце: дбайны пошук, абыякавасць, страх, – звяруў увагу Папа. 

Дбайны пошук. Мудрацы не вагаючыся выходзяць у дарогу на пошукі Месіі. Калі прыбываюць у Ерузалем, пытаюцца: “Дзе нованароджаны кароль юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму” (Мц 2, 2). Яны адправіліся ў доўгае вандраванне і цяпер спрабуюць высветліць, дзе знайсці нованароджанага караля. У Ерузалеме звяртаюцца да караля Ірада, які пытаецца ў першасвятароў і кніжнікаў пра месца, дзе Месія павінен быў нарадзіцца.

Дбайнаму пошуку мудрацоў супрацьстаіць другое стаўленне: абыякавасць першасьвятароў і кніжнікаў. Яны любяць камфорт. Ведаюць Пісанне, і ў стане даць правільны адказ пра месца нараджэння “ў Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісана прарокам” (Мц 2, 5), але не знаходзяць часу, каб пайсці на пошукі Месіі. Бэтлеем знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кіламетрах, але яны не ідуць туды.

Яшчэ больш негатыўным з’яўляецца трэцяе стаўленне – Ірада. Стах. Ён баіцца, што гэты Немаўля забярэ ў яго ўладу. Кліча мудрацоў, слухае іх, калі кажуць пра час з’яўлення зоркі, і пасылае іх у Бэтлеем, кажучы: “Ідзіце і старанна шукайце Дзіця, калі ж знойдзеце, паведаміце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму (Мц 2, 7-8). 

На самай справе, Ірад хоча ведаць, дзе дзіця, не для таго, каб пакланіцца Яму, але каб ліквідаваць Яго, таму што лічыць супернікам. Страх заўсёды прыводзіць да крывадушнасці. Крывадушнікі носяць страх у сваіх сэрцах.

Вось тры стаўленні, якія мы знаходзім у Евангеллі: руплівы пошук мудрацоў, абыякавасць высокіх святароў, знаўцаў тэалогіі, і страх Ірада. І мы можам падумаць і выбраць, якое з трох прыняць. Я хачу хутка пайсці да Езуса? Ці, можа, для мяне Езус нічога не значыць... Мне і так добра... Баюся Езуса і хачу выдаліць Яго з майго сэрца?

Эгаізм можа прывесці да таго, што прыйсце Езуса ў наша жыццё будзем успрымаць як пагрозу. У такім выпадку мы спрабуем выдаліць або сцішыць Яго пасланне. Калі прыходзяць чалавечыя амбіцыі, зручная перспектыва, схільнасць да зла, то Езус успрымаецца як перашкода.

З іншага боку, заўсёды прысутнічае спакуса абыякавасці. Хоць мы ведаем, што Езус ёсць Збаўца, аддаем перавагу жыццю без Яго: замест таго, каб дзейнічаць у адпаведнасці з нашай хрысціянскай верай, мы кіруемся прынцыпамі свету, што вядуць да задавальнення ганарыстасці, імкнення да ўлады і багацця.

Замест гэтага, мы закліканы прытрымлівацца прыкладу мудрацоў: старанна шукаць, быць гатовымі да намаганняў сустрэць Езуса ў нашым жыцці, шукаць Яго, каб пакланіцца Яму, каб прызнаць, што Ён наш Пан, Той, хто паказвае праўдзівы шлях, па якім трэба ісці. Калі ў нас ёсць такое стаўленне, Езус сапраўды збаўляе нас, і мы можам весці прыгожае жыццё, можам расці ў веры, у надзеі, у любові да Бога і нашых братоў.

Мы заклікаем заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, зоркі чалавецтва, якое вандруе ў часе. Няхай кожны чалавек з Яе матчынай дапамогай дасягне Хрыста, Святло ісціны, а свет рухаецца наперад па шляху справядлівасці і міру”, - завяршыў сваё разважанне Папа.

Пасля майрыйнай малітвы Францішак сардэчна прывітаў жыхароў Рыма і пілігрымаў, якія прыбылі на плошчу св. Пятра.


06/01/2018 15:23