cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Францішак наведаў ватыканскі дзіцячы шпіталь

Францішак наведаў ватыканскі дзіцячы шпіталь - REUTERS

06/01/2018 11:54

Святы Айцец наведаў адзін з філіялаў ватыканскай дзіцячай бальніцы, які знаходзіцца ў 30 км на захад ад Рыма ў прыморскім горадзе Палідора. Там, у прыватнасці, дзейнічаюць артапедычнае, хірургічнае, дыябетычнае, афтальмалагічнае і аталарынгалагічнае аддзяленні – у агульнай складанасці больш за 120 месцаў.

Дзякуючы асабістаму ўдзелу Пія XI, рымская бальніца “Bambino Gesù” з 1924 г. належыць Святому Пасаду. Сёння яна лічыцца лепшай з гэтага тыпу медустаноў у Еўропе.

Шпіталь у апошнія гады значна інвеставаў у развіццё навуковых даследаванняў у галіне лячэння новых і складаных хвароб. Яго місія – быць сапраўды каталіцкім, што значыць універсальным. Менавіта таму спецыялісты дапамагаюць у бедных краінах, распрацоўваючы новыя метады лячэння. Запыты аб супрацоўніцтве былі атрыманы з Расіі і Кітая. Апошні хоча супрацоўнічаць з ватыканскай медустановай у лячэнні рэдкіх генетычных захворванняў і кардыяхірургіі. Аб гэтым заявіла дырэктар “Bambino Gesù” Марыэла Энок. Яна нагадала, што намаганнямі асабіста Папы і спецыялістаў ватыканскай педыятрычнай клінікі была адноўлена праца бальніцы ў Бангі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.


06/01/2018 11:54