2018-01-08 15:56:00

Пантыфік: за здзекамі са слабых стаіць д’ябал


За здзекам са слабога заўсёды стаіць д’ябал, заўважыў Папа 8 студзеня 2018 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён спаслаўся на Пачатак Першай кнігі Самуэля (1 Сам 1, 1-8), дзе распавядаецца гісторыя Ганны, якую прыніжалі за тое, што не магла мець дзяцей. Пантыфік прывёў яшчэ некалькі падобных гісторый з Бібліі, а таксама прыгадаў сітуацыю са свайго дзяцінства, калі падлеткі пастаянна здзекваліся з псіхічна хворай жанчыны, якая жыла на іх вуліцы.

Папа са смуткам адзначыў існаванне ў сённяшніх школах так званага “булінгу”: здзекаў з равеснікаў, якія, напрыклад, маюць праблемы з лішняй вагой, з’яўляюцца іншаземецамі ці маюць іншы колер скуры. “Гэта азначае, што ёсць нешта ўнутры нас, што прыводзіць да гэтага. Нападаць на слабых. І я думаю, што гэта адзін з вынікаў першароднага граху”, - сказаў Францішак і дадаў, што “гэта праца сатаны”.

Пантыфік рэкамендаваў прасіць Святога Духа, каб Ён падтрымліваў добрыя жаданні і спрывы ў нас і даў ласку спагады.








All the contents on this site are copyrighted ©.