cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Папа скіраваў відэапасланне да народаў Чылі і Перу

Папа скіраваў відэапасланне да народаў Чылі і Перу - AFP

09/01/2018 15:34

Францішак скіраваў відэапасланне да народаў Чылі і Перу – краін, якія 15-21 студзеня 2018 г. наведае з Апостальскім візітам. “Жадаю сустрэцца з вамі, паглядзець вам у вочы, убачыць вашы абліччы і мець магчымасць усім разам адчуць блізкасць Бога, Яго ласкавасць і міласэрнасць, якая нас атуляе і суцяшае”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік прызнаўся, што ведае, “вытканую з высілкаў і самапрысвячэння” гісторыю гэтых краін. “Хачу разам з вамі падзякаваць Богу за веру і любоў да Яго і найбольш патрабуючых братоў, асабліва за любоў, якую вы маеце да выкінутых грамадствам на ўзбочыну”, - сказаў ён.

Папа падкрэсліў, што прыбывае, каб падтрымаць народы Перу і Чылі перад абліччам “культуры адчужэння”, якая “ўсё больш ахоплівае нас”. “Хачу раздзяліць вашы радасці і смуткі, цяжкасці і надзеі, і сказаць, што вы не засталіся ў адзіноце, што Папа з вамі, што ўвесь Касцёл вас прымае, што Касцёл глядзіць на вас”, - запэўніў ён.

Францішак заклікаў чылійскіх і перуанскіх вернікаў нястомна прасіць у Бога аб дары міру, які грунтуецца на справядлівасці і з’яўляецца “фундаментам нашага суіснавання і грамадства”. Менавіта мір Уваскрослага Хрыста нясе радасць і заахочвае станавіцца місіянерамі, распальваючы дар веры, што вядзе да сустрэчы і адзінства, дадаў Пантыфік.

Сустрэча з Хрыстом умацоўвае надзею. Важна не прывязвацца да рэчаў гэтага свету, але кіраваць позірк далей, каб “нашы вочы спачылі на Яго міласэрнасці, якая лечыць нашы раны”. “Толькі Ён дае нам імпульс, каб устаць і крочыць наперад”, - сказаў Папа.

Па словах Святога Айца, пазнанне блізкасці з Богам робіць супольнасць жывой, “здольнай суперажываць тым, хто побач, і рабіць рашучыя крокі сяброўства і братэрства”. “Мы браты, якія выходзяць на сустрэчу з іншымі, каб умацоўвацца ў той жа веры і надзеі”, - дадаў ён. 

Апостальскае падарожжа Францішка ў Чылі і Перу стане яго шостай пілігрымкай у Лацінскую Амерыку з пачатку пантыфіката. У Чылі ён наведае Сант’яга, Тэмука і Ікіке, а ў Перу – Ліму, Пуэрта-Мальданада і Трухільё.


09/01/2018 15:34