cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Эксперт: іншы стыль знешняй палітыкі Святога Пасаду

Эксперт: іншы стыль знешняй палітыкі Святога Пасаду

09/01/2018 11:50

Адным з пастаянных пунктаў папскай дзейнасці ў перыяд святаў Божага Нараджэння з’яўляецца аўдыенцыя для дыпламатычных прадстаўнікоў іншых краін, акрэдытаваных пры Святым Пасадзе. 8 студзеня 2018 г. Пантыфік таксама скарыстаўся гэтай магчымасцю і разгледзеў найбольш важныя падзеі ў свеце, вызначаючы асноўныя рысы ватыканскай дыпламатыі.

Пра тое, як змянілася дыпламатыя Святога Пасаду падчас пантыфікату Францішка Ватыканскаму радыё распавёў Франсуа Мабіль, французскі палітолаг, генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі каталіцкіх універсітэтаў.

Прфесар лічыць, што яна змянілася толькі часткова. “Калі мы прааналізуем дыпламатыю Святога Пасаду, мы бачым, што тут існуюць такія ж з’явы, як і ва ўсіх краінах. Ёсць доўгатэрміновая знешняя палітыка. (...) Але, як і ў любой краіне, важную ролю адыгрывае асоба лідэра, у гэтым выпадку Францішка. І на самой справе падчас цяперашняга пантыфікату можна назіраць іншы стыль прысутнасці на міжнароднай арэне, а таксама іншыя тэмы, якія абірае Папа. Гэта ў першую чаргу антылібералізм, апазіцыя да эканамічнага лібэралізму, напамін пра тое, што чалавек знаходзіцца ў цэнтры эканомікі, і павінен займаць цэнтральнае месца ў палітыцы. Таму дзяржава павінна служыць чалавеку, а не наадварот”, - заўважыў эксперт. 

Паводле прафесара Мабіля, Францішак інакш рэалізуе і знешнюю палітыку. Для яго галоўным полем дзейнасці з’яўляюцца асобы, выключаныя з грамадства, тое, што ён называе перыферыяй.


09/01/2018 11:50