cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Візіт Папы ў Чылі: музыкі рыхтуюцца да цэлебрацый

Візіт Папы ў Чылі: музыкі рыхтуюцца да цэлебрацый - AP

11/01/2018 14:50

Каля 800 музыкаў будуць спяваць і граць падчас св. Імшаў, якія Францішак будзе цэлебраваць у рамках свайго Апостальскага візіта ў Чылі. Музычнае суправаджэнне літургіі, якую Пантыфік узначаліць 16 студзеня 2018 г. у парку імя Бернарда О’Хігінса ў Сант’яга, забяспечаць 550 харыстаў і музыкантаў. 

Падчас пілігрымкі ў Чылі Святы Айцец ўзначаліць эўхарыстычныя цэлебрацыі не толькі ў сталіцы, але таксама ў горадзе Тэмука, падчас якой будзе спяваць хор са 120 чалавек, і Ікеке, якую ўпрыгожасць спевам 125 харыстаў, паведаміла агенцтва "КАІ" са спасылкай на арганізацыйны камітэт падарожжа.

Візіт Францішка ў Чылі будзе праходзіць 16-19 студзеня. Затым ён накіруецца ў Перу, дзе прабудзе да 21 студзеня. Пілігрымка стане шостным падарожжам Папы ў Лацінскую Амерыку з пачатку яго пантыфікату. 


11/01/2018 14:50