cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Францішак наведае рымскі цэнтр украінскіх грэка-католікаў

Францішак наведае рымскі цэнтр украінскіх грэка-католікаў - AP

12/01/2018 13:49

28 студзеня ўвечары Францішак адправіцца ў бызыліку св. Сафіі ў Рыме і сустрэнецца з украінскай грэка-каталіцкай супольнасцю, паведаміла 12 студзеня 2018 г. Зала Друку Святога Паасаду. Запрашэнне да рымскага цэнтру ўкраінскіх грэка-католікаў скіраваў на імя Пантыфіка Архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук. 

Сабор св. Сафіі буў пабудаваны ў канцы 1960-х гадоў кардыналам Іосіфам Сліпым. Ён прысвечана Святой Мудрасці (Sancta Sophia), аднаму з дароў Святога Духа і з’яўляецца нацыянальным храмам для ўкраінцаў у Рыме, месцам сустрэчы і рэлігійным цэнтрам. 7 верасня 1984 г. яго наведаў св. Ян Павел II, каб ушанаваць памерлага ў гэты дзень кардынала Іосіфа Сліпага.

Францішак падчас свайго пантыфікату прысвячае адмысловую ўвагу Украіне і, у прыватнасці, украінскім грэка-католікам. Трэба ўзгадаць яго асабістую ініцыятыву па зборы сродкаў для пацярпелых у выніку ваенных дзеянняў ва усходняй частцы краіны. 

На днях ён скіраваў адмысловы віншавальны ліст да кіраўніка Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, архіепіскапа Святаслава Шаўчука. У ім Папа прызнаўся, што Украіна і украінцы займаюць у яго малітвах асаблівае месца. Ён запэўніў, што падчас кожнай Эўхарыстыі даручае Богу людзей, чыя кроў была праліта з-за варожасці паміж народамі ў многіх частках свету. “Шчыра прашу ўваскрослага Пана радасці і міру для маёй дарагой Украіны”, - напісаў Святы Айцец.

“Няхай пяшчота Езуса сагравае нашыя сэрцы і дае нам надзею, няхай яго абяззбройваючая прастата распаліць у нас імкненне да паяднання і міру, а Яго непераможная любоў дасць нам волю даравання і новага пачатку”, - пажадаў Францішак.


12/01/2018 13:49