2018-01-13 10:36:00

Ватыкан: новыя нумізматычныя серыі ў 2018 годзе


Ватыканскі Філатэлістычна-нумізматычны аддзел апублікаваў 12 студзеня 2018 г. праграму выпуску новых нумізматычных серый у 2018 г. Згодна з ёй, сёлета запланаваны выпуск разменнай біметалічнай манеты наміналам 5 еўра ў спецыяльнай серыі “600-гадовы юбілей купала катэдральнага сабора Санта-Марыя-дэль-Фьёрэ”, разменнай манеты “Папа Францішак год MMXVIII” у двух варыянтах – срэбная наміналам 20 еўра і залатая наміналам 50 еўра.

Будуць выпушчаны манеты у варыянце “coincard”: памятная біметалічная наміналам 2 еўра “Еўрапейскі Год Культурнай Спадчыны”; біметалічная наміналам 5 еўра “600-гадовы юбілей купала катэдральнага сабора Санта-Марыя-дэль-Фьёрэ”; памятная залатая наміналам 10 еўра “Хрост – MMXVIII”; памятная залатая наміналам 100 еўра “Апостальскія Канстытуцыі II Ватыканскага Сабора: Sacrosanctum Concilium”.

Калекцыянеры манет змогуць набыць таксама чацвёрты ватыканскі нумізматычны зборнік, які будзе ўключаць: памятную біметалічную манету наміналам 2 еўра “50-годдзе з дня смерці Падрэ Піо”; памятную срэбную манету наміналам 5 еўра “40-годдзе з дня смерці папы Паўла VI”; памятную срэбную манету наміналам 10 еўра “40-годдзе з дня смерці папы Яна Паўла I”; памятную залатую манету наміналам 20 і 50 еўра “Дзеі Апосталаў: Унебаўшэсце – Касцёл Ерузалема”; памятную залатую манету наміналам 200 еўра “Кардынальныя цноты – Устрыманасць” – апошні выпуск з серыі “Кардынальныя цноты”; а таксама філанумізматычныя канверты “50-годдзе з дня смерці Падрэ Піо” і “Еўрапейскі Год Культурнай Спадчыны”.

У 2018 г. пабачыць свет і другі па ліку ватыканскі памятны нумізматычны зборнік.

Запланаваная праца будзе выканана Дзяржаўным манетным дваром і паліграфічным інстытутам Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.