cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа: Езус заклікае перамагаць страх і дапамагаць іншым

Папа: Езус заклікае перамагаць страх і выходзіць насустрач іншым - REUTERS

14/01/2018 13:09

Святы Айцец 14 студзеня 2018 г. з нагоды Сусветнага дня мігранта і бежанца, узначаліў св. Імшу ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.  Падчас літургіі Папа маліўся за мігрантаў і бежанцаў, а таксама за тых, хто іх прымае і дапамагае ва ўладкаванні на новым месцы. У гаміліі Пантыфік нагадаў словы з сёлетняга паслання на Сусветны дзень мігранта і бежанца: “Кожны падарожны, які стучыць у нашыя дзверы – гэта магчымасць сустрэчы з Езусам Хрыстом”. “Для кожнага мігранта і бежанцаа і таго, хто шукае прытулку, кожныя дзверы новай зямлі – гэта магчымасць сустрэцца з Езусам”, - сказаў Папа.

Ён нагадаў, што запросіны Хрыста: “Ідзіце і ўбачыце”, скіраваныя сёння да ўсіх нас. Гэта запрашэнне, каб пераадолець нашы страхі, каб мы маглі выйсці насустрач іншым, прыняць іх, пазнаёміцца з імі і прызнаць іх. “У сённяшнім свеце даць мігрантам і бежанцам гасціннасць, аказаць павагу і падтрымку для іх, значыць прызнаць павагу да правоў, культуры і традыцыі краін, якія іх прынялі. Трэба зразумець іх страхі і боязі адносна іхняй будучыні”, - сказаў Пантыфік і дадаў, што для мясцовых супольнасцяў прыняцце, пазнанне і інтэграцыя з бежанцамі і мігрантамі - гэта адкрыццё на багацце разнастайнасці без апярэджання, разуменне патэнцыяльных магчымасцяў і надзеі новых прышэльцаў, але таксама іх слабасці і боязі.

Паводле слоў Папы, нелёгка ўвайсці ў культуру іншых людзей, якія так адрозніваюцца ад нас, зразумець іх думкі і перажыванні. “Мы адмаўляемся ад сустрэчы з іншым чалавекам і будуем перашкоды, каб абараняць сябе перад імі”, - сказаў Францішак. Пантыфік нагадаў, што часта мясцовыя супольнасці занепакоеныя тым, што мігранты і бежанцы парушаюць устаноўлены парадак, “крадуць“ нешта з таго, што з цяжкасцю будавалася. Таму, паводле Святога Айца, мігранты адчуваюць страх: баяцца канфрантацыі, асуджэння, дыскрымінацыі, паразы, што выцякаюць з недавер’я. “Гэтыя асцярогі апраўданыя, абапёртыя на сумненнях, цалкам зразумелыя з чалавечага пункту гледжання. Сумненне і страх – гэта не грэх”, - пераканны Францішак. Паводле яго ,“грахом” з'яўляецца прымірэнне з тым, каб гэтыя боязі сталі прычынай нашых рашэнняў, перашкодай для павагі і велікадушнасці, сталі прычынай адкінення і нянавісці да мігрантаў і бежанцаў. “Грахом” з'яўляецца адмаўленне ад сустрэчы з іншым, з інакшым, сустрэчы з бліжнім, якая, на самой справе, з’яўляецца прывілеванай магчымасцю спаткаць Пана” , - сказаў на заканчэнне Святы Айцец.

Па існуючай традыцыі, Сусветны дзень мігранта і бежанца адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў Другую звычайную нядзелю літургічнага года. Пачатак быў пакладзены ў 1914 г., калі папа Пій X устанавіў гэты дзень малітвы ў знак салідарнасці з італьянскімі католікамі, змушанымі ехаць на заробкі ў іншыя краіны.

Ян Мойсік


14/01/2018 13:09