cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Святы Айцец да перуанскай моладзі: Езус на вашым баку

Святы Айцец да перуанскай моладзі: Езус на вашым баку - REUTERS

22/01/2018 11:56

Езус на вашым боку, не лічыце сябе тымі, хто прайграў, не губляйце надзеі! – запэўніў Францішак маладых перуанцаў 21 студзеня 2018 г. у сваім разважанні перад малітвай “Анёл Панскі”. Выступаючы з балкона Арцыбіскупскага палаца, на Пласа-дэ-Армас у Ліме, Папа адзначыў, што не можна “фоташопіць” іншых людзей, рэчаіснасць і саміх сябе. “Ёсць фатаграфіі, вельмі прыгожыя, але яны несапраўдныя, і дазвольце мне сказаць вам, што не можна “фоташопіць” сэрца, таму што тут гаворка ідзе пра сапраўдную любоў, дзе стаўка – гэта шчасце”, - падкрэсліў ён.

Пантыфік нагадаў, што ў кастрычніку 2018 г. у Рыме пройдзе Сінод Біскупаў на тэму моладзі. “Вашыя твары, вашыя імкненні, ваша жыццё важныя для Касцёла”, - запэўніў ён.

Францішак паставіў у прыклад св. Марціна дэ Порэса, дамініканскага манаха, які ўсё сваё жыццё правёў у кляштары ў Ліме, седзячы на яго прахадной. Ён нястомна клапаціўся пра хворых, параненых, тых, хто застаўся без прытулку і сродкаў да існавання. Чалавечаму воку, сябрам здавалася, што ён быў няўдачнікам, але на самой справе рабіў тое, што пазней стала сакрэтам яго жыцця: давяраў Пану, заўважыў Папа.

Ён перасцярог маладых людзей ад стаўлення, якое нараджае пачуццё паразы, калі не можна споўніць свае жаданні і мары. “Мы ўсе прайшлі праз такія сітуацыі”, - сказаў Папа і заклікаў не забывацца, што Езус заўсёды на нашым баку. Ён запрасіў моладзь ісці шляхам евангельскіх благаслаўленняў.

Святы Айцец адзначыў, што Езус не жадае “макіяжу” сэрца, але любіць чалавека такім, якім ён ёсць. “Не марнуй час, маскіруючы тваё сэрца, напоўні сваё жыццё Святым Духам!” - заклікаў Францішак. “Ідучы за Езусам, мы ніколі не будзем выключаны. Нават, калі зробім памылку. Пан заўсёды дае нам новую магчымасць зноў выйсці на шлях разам з Ім”, - запэўніў Святы Айцец перуанскую моладзь.


22/01/2018 11:56