cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Святы Айцец да ўдзельнікаў Сусветнага эканамічнага форуму

Святы Айцец да ўдзельнікаў Сусветнага эканамічнага форуму - EPA

23/01/2018 14:08

Прызнаць за чалавекам, яго годнасцю і правамі цэнтральнае месца ў дыскусіях, запрасіў Францішак удзельнікаў Сусветнага эканамічнага форуму у швейцарскім Давосе, тэма якога: “Стварэнне сумеснай будучыні ў раз’яднаным свеце”. “Чалавечай асобе пагражае сітуацыя, калі стане ўсяго толькі вінцікам у механізме, які разглядае яе як спажывецкі тавар для выкарыстання”, - папярэдзіў Папа ў лісце на імя Клаўса Шваба, прэзідэнта рады форуму.

Папа звярнуў увагу на неабходнасць абароны чалавечай годнасці, прапаноўваючы ўсім рэальныя магчымасці інтэгральнага развіцця і ажыццяўленне эканамічнай палітыкі, якая спрыяе сям’і.

“Ухіляючы культуру “адчужэння” і менталітэт абыякавасці, прадпрымальніцкі свет мае велізарны патэнцыял, каб зрабіць значныя змены за кошт павышэння прадукцыйнасці працы, стварэння новых працоўных месцаў, захавання працоўных правоў, барацьбы з карупцыяй, дзяржаўнай і прыватнай, а таксама садзейнічання сацыяльнай справядлівасці, уключаючы справядлівае і раўнапраўнае размеркаванне прыбытку”, - напісаў Пантыфік.

Ён паказаў на неабходнасць мудрай праніклівасці, каб рашэнні сталі вырашальнымі ў фарміраванні заўтрашняга свету і будучых пакаленняў на аснове сапраўдных каштоўнасцяў. “Цяпер настаў час для смелых і адважных крокаў на карысць нашай любімай планеты. Зараз зручны момант, каб ажыццявіць наш абавязак, унесці свой уклад у развіццё чалавецтва”, - пісаў Папа.

У праходзячым да 26 студзеня 2018 г. 48-м Сусветным эканамічным форуме ў Давосе прымаюць удзел у агульнай складанасці больш за 3 тыс. чалавек, сярод якіх лідэры сучаснага свету, палітыкі, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і эканамісты. Сярод іх каля 70 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, між іншым, Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Ангела Меркель.


23/01/2018 14:08