cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Навука і культура

Святы Пасад на Міжнароднай біенале архітэктуры

Святы Пасад на Міжнароднай біенале архітэктуры - AFP

23/01/2018 16:55

Пасля вопыту, здабытага ў 2013 і 2015 гадах на Венецыянскай біенале, Апостальская Сталіца сёлета ў першы раз прыме ўдзел у 16-й Міжнароднай біенале архітэктуры, што пройдзе ў той жа Венецыі. Ватыканскі павільён будзе размешчаны на лясной тэрыторыі вострава Сан-Джорджа-Маджорэ. Выстава адбудзецца з 26 мая па 25 лістапада 2018 г.

Павільён будзе пабудаваны на ўзор лясной капліцы, што паўстала ў 1920 г. на могілках у Стакгольме, архітэктарам якой быў Гунар Асплунд. Дзесяці вопытным архітэктарам было прапанавана распрацаваць і пабудаваць па адной капліцы з самых разнастайных матэрыялаў. Пасля выставы, яны павінны быць паўторна выкарыстаны з пашанай да навакольнай прыроднай прасторы.

Перад архітэктарамі з Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Бразіліі, Японіі, Чылі /Сербіі і Парагваю была пастаўлена задача, стварыць капліцы, якія ўпісваюцца ў натуральнае асяроддзе, з лесам у якасці апорнай кропкі, што павінна быць метафарай паломніцтва па жыцці.

Падчас выставы Папская рада па культуры арганізуе 21 верасня ў Венецыі чарговы этап ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Чатыры сусветна вядомых архітэктары будуць весці адзін з адным і з гледачамі дыскусію, раскрываючы плённасць дыялогу паміж архітэктурай і духоўнасцю, а таксама разважаючы на тэму інтэрпрэтацыі энцыклікі Францішка „Laudato sì’”.

Афіцыйная прэзентацыя павільёна пройдзе ў красавіку ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.


23/01/2018 16:55