cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Францішак прыняў лідэра ЦАР

Францішак прыняў лідэра Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі - AP

25/01/2018 14:00

Святы Айцец Францішак прыняў 25 студзеня 2018 г. у ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Фостэн-Арканж Туадэра пасля папскай аўдыенцыі сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Падчас размоў, якія праходзілі ў цёплай атмасферы, бакі пацвердзілі добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай, узмоцненыя Рамачным пагадненнем паміж Святым Пасадам і краінай, падпісаным у Бангі 6 верасня 2016 г. Прагучала падзяка за адмысловую ўвагу, з якой Пантыфік і Каталіцкі Касцёл суправаджаюць жыццё Рэспублікі.

Гаворка ішла і пра сітуацыю ў краіне. Было выказана задавальненне станоўчымі намаганнямі па аднаўленні палітычнай і інстытуцыйнай стабільнасці. Што тычыцца самых апошніх падзей і праблем у розных рэгіёнах краіны, а таксама сур’ёзных гуманітарных наступстваў, бакі выказалі надзею на больш плённае супрацоўніцтва паміж рознымі сіламі на карысць агульнага дабра ўсяго народа, спасылаючыся на важную ролю, якую адыгрывае міжнародная супольнасць у садзейнічанні мірнаму суіснаванню і нацыянальнаму прымірэнню.


25/01/2018 14:00