2018-01-26 10:53:00

Папа моліцца за ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Італіі


Францішак выказаў глыбокія спачуванні блізкім ахвяр чыгуначнай катастрофы, якая адбылася раніцай 25 студзеня 2018 г. на поўначы Італіі. Пасажырскі цягнік, які рухаўся з Крэмоны ў Мілан, сышоў з рэек недалёка ад горада Пьёльтэла, у выніку чаго загінулі тры асобы, яшчэ каля сотні атрымалі траўмы.

У тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Пьетра Параліна, Святы Айцец запэўніў у малітве аб вечным супакоі для трагічна загінулых і пажадаў хутчэйшага выздараўлення для траўмаваных і параненых, удзяляючы ім сваё апостальскае благаслаўленне. 








All the contents on this site are copyrighted ©.