cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Пантыфік: ад праказы працягваюць пакутаваць самыя бедныя

Папа: ад праказы працягваюць пакутаваць самыя бедныя - AFP

28/01/2018 14:32

У Сусветны дзень дапамогі хворым на праказу Францішак заклікаў вернікаў да блізкасці і салідарнасці з людзьмі, пакутуючымі ад гэтага захворвання. Адмысловы зварот ён скіраваў пасля малітвы “Анёл Панскі” 28 студзеня 2018 г. у Ватыкане.

“Нажаль, гэта хвароба працягвае прыносіць пакуты, у першую чаргу, самым абяздоленым і бедным. Запэўнім гэтых братоў і сясцёр у нашай блізкасці і салідарнасці і памолімся таксама за тых, хто ім дапамагае і прыкладае намаганні дзеля іх вяртання ў грамадства”, - заклікаў Папа.

Сёлета Сусветны дзень дапамогі хворым на праказу адзначаецца ўжо ў 65 раз. Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце налічваецца каля 250 тыс. чалавек, якія пакутуюць ад гэтага захворвання. Найбольшая колькасць у Індыі, Бразіліі і Інданэзіі.


28/01/2018 14:32