2018-01-28 13:58:00

Францішак асудзіў тэракты ў Афганістане


Святы Айцец асудзіў тэрарыстычня напады, якія цягам некалькіх апошніх дзён былі здзейснены ў Афганістане. З адмысловым заклікам ён звярнуўся пасля малітвы “Анёл Панскі” 28 студзеня 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Учора з Афганістана прыйшла сумная навіна пра жудасны тэрарыстычны напад, здзейснены ў сталіцы, Кабуле, у выніку якога загінулі каля ста чалавек і многія атрымалі раненні. Некалькі дзён таму, іншы сур’ёзны напад, усё ў тым жа Кабуле, пасеяў страх і смерць у вялікім гатэлі. Колькі яшчэ павінен афганскі народ цярпець гэта нечалавечае насілле? Памолімся за ўсіх ахвяр і іх сем’і, а таксама за тых, у гэтай краіне, хто працягвае працаваць дзеля будавання міра”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.