cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Святы Айцец: абыякавасць – небяспечны і заразны вірус

Святы Айцец: абыякавасць – небяспечны і заразны вірус - AFP

29/01/2018 13:03

Францішак 29 студзеня 2018 г. сустрэўся з удзельнікамі рымскай Міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з антысемітызмам у рэгіёне адказнасці АБСЕ. Ён падкрэсліў важнасць адказнасці: гэта не проста пытанне аналізу прычын насілля, але гатоўнасць актыўнага адказу на яго. Менавіта абыякавасць паралізуе і перашкаджае рабіць тое, што правільна, нават калі мы ведаем, што гэта правільна, падкрэсліў Папа. 

Абыякавасць ён назваў небяспечным і заразным сучасным вірусам. Самай эфектыўнай вакцынай, на думку Пантыфіка, тут з’яўляецца памяць: не дазволіць гісторыі памерці ў сэрцы. “Памяць з’яўляецца ключом доступу да будучыні”, - лічыць ён. І гаворка ідзе пра памяць, якая не застаецца ў няволі крыўды, адкрытую на надзею.

Пантыфік заклікаў дзяржавы, установы і прыватных асоб дапамагаць адно аднаму ўзрошчваць культуру адказнасці, памяці і блізкасці, стварыць саюз супраць любой формы абыякавасці. Ён перакананы, што трэба тэрмінова выхоўваць маладое пакаленне да ўдзелу ў барацьбе супраць нянавісці і дыскрымінацыі. “Каб падрыхтаваць сапраўды чалавечую будучыню, не дастаткова адпрэчваць зло; мы павінны будаваць агульнае дабро разам”, - падкрэсліў Францішак.


29/01/2018 13:03