cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Францішак: пакоры не бывае без прыніжэнняў

Францішак: пакоры не бывае без прыніжэнняў - AP

29/01/2018 12:23

Пакора не ў тым, каб хадзіць з пахіленай галавой, але каб годна зносіць прыніжэнні, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 29 студзеня 2018 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён звярнуўся да прыкладу караля Давіда, каб прадэманстраваць, што пакора з’яўляецца шляхам да святасці.

Папа нагадаў, што Давід павінен быў выцерпець шматлікія выпрабаванні: уцякаючы ад пераследу свайго сына Абсалома, ён клапаціўся не пра “уласную скуру”, але пра давераны яму народ, святыню і каўчэг. Ён плакаў, ідучы з пакрытай галавой і басанож, з пакорай зносячы абразы і спадзеючыся на Божую літасць і благаслаўленне, як на ўзнагароду за пакору.

Святы Айцец заўважыў, што ва ўзыходжанні Давіда на Аліўную Гару прысутнічае прароцтва аб Езусе, Які павінен будзе ўзняцца на Кальварыю, каб аддаць жыццё пад здзекі людзей. Тут гучыць спасылка на пакору Езуса, падкрэсліў Папа, і дадаў, што “сапраўднай пакоры не існуе без прыніжэнняў”. “Калі ты няздольны зносіць прыніжэнні, несці іх на сваіх плячах, ты не пакорны: толькі робіш выгляд, але не з’яўляешся ім”, - перакананы Францішак.


29/01/2018 12:23